RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка адкажа на пытанні ў прамым эфіры. Наталля Эйсмант анансавала «Вялікую размову з Прэзідэнтам»

У лютым у Беларусі адбудзецца ўжо традыцыйнае мерапрыемства «Вялікая размова з Прэзідэнтам», у ходзе якога кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў прамым эфіры будзе размаўляць з журналістамі, блогерамі і прадстаўнікамі грамадскасці. Аб гэтым у інтэрв'ю СМІ расказала прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант.

«Журналістаў і вашых калег больш за ўсё цікавіць магчымасць самім асабіста паразмаўляць з кіраўніком дзяржавы. Хачу праанансаваць: у лютым у нас запланавана «Вялікая размова з Прэзідэнтам». Яна, як звычайна, пройдзе ў шырокім складзе. Мы запрашаем нашых журналістаў, блогераў, актывістаў да максімальна адкрытай размовы з Прэзідэнтам у прамым эфіры», - сказала прэс-сакратар.

Яна адзначыла, што спецыяльна была зроблена паўза паўтара года. Папярэдняе такое мерапрыемства адбылося 9 жніўня 2021 года. «Нам вельмі важна было пасля няпростага, але нядрэннага 2022 года даць магчымасць журналістам разам з Прэзідэнтам падвесці яго вынікі. Цяпер ужо, пасля заканчэння студзеня, мы маем усю статыстыку. І гэта размова, думаю, шмат у чым будзе прысвечана вынікам 2022 года. Але не толькі. Як звычайна, Прэзідэнт будзе максімальна адкрыты і адкажа на ўсе пытанні журналістаў», - анансавала Наталля Эйсмант.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая