RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка адзначыў уклад МДУ імя Куляшова ў развіццё Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова са 110-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

На працягу ўсёй сваёй гісторыі ўніверсітэт паспяхова вырашае задачы ўмацавання кадравага патэнцыялу краіны, канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Тут створаны ўнікальныя кафедры і лабараторыі, заснаваны перадавыя навуковыя школы, падрыхтаваны тысячы высокакваліфікаваных спецыялістаў, сярод якіх вядомыя ўсяму свету вучоныя, педагогі, кіраванцы - колер і гонар беларускай нацыі.

«Перакананы, што ваш калектыў і ў далейшым будзе прыкладам у навучанні і выхаванні моладзі, а ўклад універсітэта ў інтэлектуальнае, эканамічнае і вытворчае развіццё краіны толькі прымножыцца», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў калектыву і студэнтам ВНУ поспехаў, моцнага здароўя і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая