Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з падрыхтоўкай да вясенніх палявых работ у Магілёўскай вобласці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць.
Плануецца, што кіраўнік дзяржавы наведае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Газавік-Сіпакова» ў аграгарадку Дабрэйка. Яму даложаць аб сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці і Шклоўскага раёна, падрыхтоўцы тэхнікі, машын і абсталявання да вясенніх палявых работ.
Прадпрыемства «Газавік-Сіпакова» з'яўляецца філіялам РУП «Магілёўаблгаз». Агульная плошча сельгасугоддзяў складае амаль 6 тыс. га, у тым ліку ворных - 4,7 тыс. га. У гаспадарках працуюць каля 240 чалавек, намінальная налічаная сярэдняя зарплата ў мінулым годзе тут склала амаль Br900.
Тэмп росту аб'ёму вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за студзень-люты 2019 года склаў 103 працэнты да аналагічнага перыяду мінулага года. Аб'ёмы гадоўлі жывёлы і птушкі павялічыліся на 9,5 працэнта (168 т), рэалізацыі гэтай прадукцыі - у 1,5 раза (199 т). Валавая вытворчасць малака склала 1,9 тыс. т (101 працэнт), яго рэалізацыя - 1,7 тыс. т (103,4 працэнта). Таварнасць малака вырасла з 88,4 працэнта да 90,5 працэнта. Па выніках студзеня выручка ад рэалізацыі прадукцыі ў разліку на аднаго працуючага склалася на ўзроўні Br4,3 тыс. (133,5 працэнта да студзеня 2018 года). Прадпрыемства атрымала Br3 тыс. чыстага прыбытку пры рэнтабельнасці продажаў 1,9 працэнта.
Переводчик