Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей і ўдзельнікаў міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер – 2023» з адкрыццём творчага форуму. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады існавання «Залаты шлягер» стаў яркай падзеяй культурнага жыцця Магілёўскага рэгіёна і ўсёй Беларусі. І сёння фестываль прадаўжае слаўныя традыцыі папулярызацыі лепшых узораў выканальніцкага майстэрства, уносіць значны ўклад у пашырэнне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.
«Упэўнены, што сапраўднае свята мастацтва падорыць тысячам паклоннікаў шмат цёплых музычных вечароў і цікавых сустрэч», - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў фестывалю творчага даўгалецця, а яго гасцям і ўдзельнікам - яркіх уражанняў, шчасця і дабрабыту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў