Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ № 492 аб скліканні VI Усебеларускага народнага сходу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з арт. 37 Канстытуцыі Беларусі і ў мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця краіны Прэзідэнт пастанавіў склікаць 11–12 лютага 2021 года ў Мінску VI Усебеларускі народны сход. На абмеркаванне яго ўдзельнікаў будуць вынесеныя асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021–2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.
Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных асоб VI Усебеларускага народнага сходу складзе 2 700 чалавек. Удзельнікі форума ад абласцей і Мінска выбіраюцца з улікам нормаў прадстаўніцтва раённымі і гарадскімі Саветамі дэпутатаў і найбольш шматлікімі грамадскімі аб’яднаннямі. Пры гэтым ад кожнай вобласці ў сходзе возьме ўдзел не больш за 310 чалавек, ад Мінска – не больш за 370 грамадзян.
Пералік запрошаных асоб фарміруецца Рэспубліканскім арганізацыйным камітэтам па падрыхтоўцы і правядзенні VI Усебеларускага народнага сходу з ліку кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, прадстаўнікоў мясцовых Саветаў дэпутатаў, грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Беларусі, прадстаўнікоў беларускіх дыяспар, міжнародных і замежных арганізацый у рэспубліцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 18:15
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48