RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ адносна навінных агрэгатараў у інтэрнеце

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 сакавіка падпісаў указ № 116 «Аб навінных агрэгатарах у глабальнай камп’ютарнай сетцы Интэрнет». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Навошта спатрэбіўся ўказ

Дакумент распрацаваны ў мэтах павышэння якасці і даступнасці інфармацыі, якая прадастаўляецца грамадзянам з дапамогай агрэгатараў навін, забеспячэння абароны інтарэсаў грамадства і дзяржавы ў гэтым сегменце інфармацыйнай прасторы.

Што рэгулюецца дакументам

Указам рэгулююцца асаблівасці функцыянавання агрэгатараў навін і прававы статус іх уладальнікаў. У прыватнасці, устанаўліваюцца правы і абавязкі ўладальнікаў навінных агрэгатараў. Вызначана, што яны маюць права выбіраць і распаўсюджваць як уласныя, так і запазычаныя з іншых крыніц матэрыялы.

Якія навацыі прадугледжаны для ўладальнікаў агрэгатараў

Устанаўліваюцца падставы, умовы і парадак прымянення да ўладальніка навіннага агрэгатара мер рэагавання ў выпадку парушэння ім дзейнага заканадаўства.

Указ накіраваны на спыненне магчымасці распаўсюджвання ўладальнікамі навінных агрэгатараў матэрыялаў інтэрнет-рэсурсаў, адносна якіх у адпаведнасці з заканадаўствам вынесена рашэнне аб абмежаванні да іх доступу.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая