RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб днях для дыспансерызацыі і скарочанай рабоце для шматдзетных

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін», якім карэкціруецца Працоўны кодэкс з улікам практыкі яго прымянення. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца вызваленне работнікаў ад работы для дыспансерызацыі з захаваннем сярэдняга заработку. Работнікаў ва ўзросце да 40 гадоў - на адзін дзень раз у тры гады, старэйшых за 40 гадоў - на адзін дзень штогадова, а жанчын старэйшых за 53 гады і мужчын старэйшых за 58 гадоў - на два дні штогадова.

Сярод навацый - прадастаўленне права аднаму з бацькоў трох і больш дзяцей або дзіцяці-інваліда замест дадатковага выхаднога дня ў тыдні выбраць скарачэнне штодзённай работы на адну гадзіну.

Законам прадугледжваецца выплата заработнай платы не радзей за два разы ў месяц усім работнікам, у тым ліку тым, з якімі заключаны кантракты, а таксама магчымасць чаргавання перыядаў выканання работы дыстанцыйна і на рабочым месцы ў арганізацыі.

У адпаведнасці з дакументам, гарантыі, прадастаўляемыя асобам пры сумяшчэнні работы з вучобай па накіраванні наймальніка (вучэбныя водпускі, скарачэнне рабочага часу), цяпер распаўсюджваюцца і на работнікаў, якія навучаюцца без накіравання.

Акрамя таго, новаўвядзенні датычацца ўкаранення прафесійных стандартаў, якія апісваюць працоўныя функцыі і патрабаванні да кваліфікацыі работніка для іх выканання, а таксама пашырэння электроннай формы ўзаемадзеяння наймальніка з работнікам.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая