RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб дзяржаўнай абароне. Хто і на якіх умовах зможа ёю скарыстацца

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні закона «Аб дзяржаўнай абароне суддзяў, службовых асоб праваахоўных і кантралюючых (наглядных) органаў, супрацоўнікаў органа дзяржаўнай аховы». Дакумент, які раней быў прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі, зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, што сведчыць аб яго падпісанні кіраўніком дзяржавы.

У абноўленым законе пашыраецца кола асоб, якія падлягаюць дзяржаўнай абароне. У яго ўключаны ваеннаслужачыя Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у выпадках выканання імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку; супрацоўнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі і Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі; iншыя асобы ў сувязі з замахам на іх бяспеку; блізкія вышэйпералічаных асоб.

Такім чынам, меры абароны можна будзе прымяняць да любой асобы, якой пагражае небяспека ў сувязі з яе службовай дзейнасцю, у тым ліку да дзяржаўных служачых, суддзяў, работнікаў СМІ, членаў выбарчых камісій, іншых асоб, а таксама іх блізкіх.

Таксама законам устанаўліваецца магчымасць прымянення мер дзяржаўнай абароны і ў выпадку адсутнасці непасрэднай пагрозы замаху на жыццё, здароўе і маёмасць абараняемых асоб, удасканальваецца парадак прымянення асобных мер дзяржаўнай абароны. Так, напрыклад, уводзіцца магчымасць змянення знешнасці не толькі самой абараняемай асобы, але і яе блізкіх. Падставай для прымянення меры бяспекі ў выглядзе забеспячэння канфідэнцыяльнасці звестак можа быць уступленне або назначэнне абараняемай асобы на пасаду, знаходжанне яе на пасадзе.

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая