Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе не збаўляць тэмпы ўборачнай і іншых сельгасработ. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы з рабочай паездкай Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці.
«Дзень і ноч трэба араць і сеяць. Своечасова трэба пасеяць азімыя. І тэхналогіі павінны быць», - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Як далажылі Прэзідэнту, у Магілёўскай вобласці для завяршэння ўборкі збожжавых трэба ўсяго 4-5 пагодлівых дзён.
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на важнасць забеспячэння належных умоў захоўвання ўраджаю зерня кукурузы, што актуальна для патрэб жывёлагадоўлі. «Трэба ўзяць на кантроль і той недабор, які, магчыма, будзе па каласавых збожжавых, трэба кампенсаваць зернем кукурузы», - даручыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнту таксама даложана аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Касцюковіцкага раёна і Магілёўскай вобласці. Адзін з галоўных акцэнтаў кіраўніцтва рэгіёна робіць на рабоце са стратнымі прадпрыемствамі, прымаючы меры па нармалізацыі іх фінансава-эканамічнага становішча і забеспячэнні росту даходаў насельніцтва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў