Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

«Сёння ваша ВНУ забяспечвае высокі ўзровень падрыхтоўкі кадраў па цэлым шэрагу запатрабаваных спецыяльнасцяў, а яго выпускнікі добрасумленна працуюць на прадпрыемствах перапрацоўчай прамысловасці нашай краіны. Упэўнены, што вы і надалей будзеце памнажаць лепшыя традыцыі айчыннай адукацыі і выхоўваць сапраўдных патрыётаў Беларусі», - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў прафесарска-выкладчыцкаму складу і студэнтам універсітэта моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і новых поспехаў.

БЕЛТА