Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужаных работнікаў культуры Магілёўскай вобласці з надыходзячым Новым годам.

Сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – уручыў імянныя паштоўкі за подпісам кіраўніка дзяржавы.

Віншаванні прымалі заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, заснавальнік і нязменны мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца «Медуніца» Валянціна Кандрацьева, дырэктар заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Магілёўскі абласны тэатр лялек», уладальнік медаля Францыска Скарыны Уладзімір Андрэенка, а таксама народны артыст Беларусі Рыгор Белацаркоўскі.

Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара