RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка - прадстаўнікам медыясферы: адказнасць у нас адна на ўсіх - захаваць краіну і зберагчы мір

Адказнасць ва ўлады і прадстаўнікоў медыясферы адна на ўсіх - захаваць краіну і зберагчы мір. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Магілёве на Форуме медыйнай супольнасці Беларусі.

«Мы працуем у адной звязцы. Адказнасць у нас адна на ўсіх - захаваць краіну і зберагчы мір. Вы вучылі гісторыю, мысліце аналітычна, бачыце аналогіі, ведаеце, што значыць несці гэту адказнасць на сваіх плячах», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўважліва сочыць за рыторыкай беларускіх журналістаў і экспертаў, асабліва тых, хто ўвесь час у кадры. «Вы глыбока разумееце тэму гібрыднай агрэсіі, якой мы супрацьстаім з таго моманту, як пачалі рабіць першыя суверэнныя крокі. Калі праводзілі рэферэндумы, ратавалі народную ўласнасць і самі прымалі найважнейшыя рашэнні. І з тых самых часоў, як толькі далі зразумець, што будзем праводзіць самастойную палітыку, мы жывем пад агнём сталай крытыкі, хлусні, абсурдных абвінавачанняў. Гэта тэрабайты сфабрыкаваных і шчодра праплочаных медыйных фальшывак пад прыгожай абгорткай», - заявіў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што шмат негатыву выліваецца ў тым ліку і асабіста на журналістаў, іх родных і блізкіх. «І ўсё гэта вы прапускаеце праз свае розум і сэрца. Каласальная нагрузка, якая патрабуе каласальнай канцэнтрацыі намаганняў па абароне сваёй інфармацыйнай прасторы. Але па-іншаму нельга. Толькі так можна захаваць суверэнітэт краіны, якая знаходзіцца ў эпіцэнтры глабальных геапалітычных супярэчнасцей», - перакананы беларускі лідар.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая