Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праінспектаваў эксперыментальныя палі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях.
У народзе гэтыя палі называюць яшчэ «прэзідэнцкімі». Кожны год на гэтых палях, на стыку дзвюх абласцей, беларускія аграрыі праводзяць важныя для ўсёй краіны эксперыменты, высейваючы розныя культуры, параўноўваючы айчынныя і імпартныя сарты, строга выконваючы тэхналогіі і прынцыпы сяўбазвароту. Затым лепшы досвед распаўсюджваецца на ўсю краіну.
«У гэтым годзе на гэтых палях пасеяны кукуруза на зерне (розных гатункаў) і травы - канюшына, люцэрна, сумесь «канюшына - цімафееўка». Агледзеўшы ўсе пасевы, Прэзідэнт ацаніў іх як вельмі добрыя, і нават блізкія да ідэальных», - напісаў Telegram-канал «Пул Першага».
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў работнікам Нацыянальнай акадэміі навук і ўсім, хто ўдзельнічаў у гэтай рабоце, у тым ліку і фермерам, якія працуюць на гэтай зямлі.
Як вядома, сельскай гаспадарцы Прэзідэнт удзяляе вялікую ўвагу. Развіццё гэтай галіны ў цэлым на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт асабіста праводзіць эксперыменты, каб быць у курсе апошніх тэндэнцый, апрабаваць тэхналогіі і новыя віды культур. Потым лепшыя і самыя паспяховыя з напрацовак укараняюцца ў жыццё ўжо масава.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.08.2025 - 11:08
14.08.2025 - 16:03
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 верасня. Яны вырастуць у сярэднім на 5%
12.08.2025 - 16:27
08.08.2025 - 15:54