RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка праінспектаваў палі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння працаваў у палях.

«Інспекцыя без гальштукаў, дакладаў і справаздач, - піша тэлеграм-канал «Пул Першага». - Лукашэнка - на Радзіме, дзе і праінспектаваў пасевы аўса і гароху на палях Віцебскай вобласці, а таксама прэзідэнцкае эксперыментальнае поле ў вобласці Магілёўскай (у мінулым сезоне ў Александрыі сеялі ячмень)».

Змяніць структуру пасеваў з акцэнтам на азімы ячмень было даручэннем Прэзідэнта. Культура хутчэй выспявае і ўбіраецца з палёў, вызначаецца і сваёй ураджайнасцю.

У мінулым сезоне высновы Лукашэнкі пасля эксперымента былі такія: «Гэты год паказаў, што азімы ячмень - гэта цуд. Я тут ужо трэці раз: калі пасеялі, глядзеў, калі былі ўсходы, і вось цяпер, у момант налівання зерня. Я адназначна перакананы, што азімаму ячменю быць».

У гэтым годзе эксперымент прадаўжаецца з іншымі культурамі. На прэзідэнцкіх палях - лубін і гарох. Праўда, не ўсюды Аляксандр Лукашэнка застаўся задаволены ўбачаным.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая