Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
«Я так думаю (не ведаю, падтрымаеце вы ці не): Усебеларускі народны сход трэба зрабіць канстытуцыйным органам. Каб быў такі орган, які б кантраляваў галоўныя напрамкі нашага развіцця», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў Прэзідэнта, парадак Усебеларускага народнага сходу будзе канчаткова сфарміраваны пасля калядных святаў. Само мерапрыемства пройдзе ў канцы студзеня – пачатку лютага.
«Нам трэба зацвердзіць пяцігодку – як мы будзем рухацца ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Галоўнае – эканоміка, да чаго мы будзем імкнуцца. Людзі павінны быць зарыентаваныя на пяць гадоў наперад. Другое пытанне – палітыка. Вы самі яго падкінулі: Канстытуцыя і іншае», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама прапанаваў абіраць дэлегатаў на Усебеларускі народны сход на пяцігадовы тэрмін. Працаваць яны будуць на грамадскіх пачатках. Пры гэтым іх ролю і статус значна павысяць: ім будуць падсправаздачныя кіраўнікі парламента, міністры і губернатары.
«Калі мы здымаем некаторыя абавязкі з Прэзідэнта, іх жа трэба кудысьці перадаваць. Ва ўрад і парламент гэтыя паўнамоцтвы не падыходзяць. Куды іх перасоўваць? Трэба шукаць такі орган. А ў нас ёсць Усебеларускі народны сход. Таму некаторыя паўнамоцтвы прыйдзецца перадаць, – лічыць Аляксандр Лукашэнка. – Калі растварыць паўнамоцтвы Прэзідэнта, якія перадаюцца парламенту, ураду, міністрам, губернатарам, будзе поўны бардак, які мы ў сярэдзіне 90-х перажылі. Таму патрэбен орган, які б усіх імгненна стабілізаваў. Ён будзе выступаць ад імя народа, працоўных калектываў. Гэта не паўтор дэпутацкага корпуса: яны як абіраліся, так і будуць. Я прыхільнік таго, каб усё вырашалі вы. Народ павінен вырашаць».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.05.2024 - 08:30
24.04.2024 - 17:59
Аляксандр Лукашэнка выбраны старшынёй Усебеларускага народнага сходу
22.04.2024 - 13:56
Новае кіраўніцтва ў міністэрствах і мясцовая вертыкаль. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні