RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка прыбыў на пленарнае пасяджэнне II Еўразійскага эканамічнага форуму

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на пленарнае пасяджэнне II Еўразійскага эканамічнага форуму, які праходзіць у Маскве.

У сваім выступленні Прэзідэнт прадставіць пазіцыю і прыярытэты Беларусі па ключавых пытаннях супрацоўніцтва.

Форум праходзіць пад дэвізам «Еўразійская інтэграцыя ў шматпалярным свеце». Яго мэта - удасканаленне кааперацыйных сувязей на еўразійскай прасторы. Асноўныя тэмы дзелавой часткі складаюць найбольш актуальныя і запатрабаваныя бізнесам пытанні інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС.

У мерапрыемствах форуму ўдзельнічаюць больш за 2,7 тыс. прадстаўнікоў органаў улады, бізнес-супольнасці, міжнародных арганізацый, СМІ, у тым ліку некалькі соцень замежных прадстаўнікоў з больш як 50 краін.

Адна з тэм для дыскусій на форуме – «Прыярытэты ЕАЭС 2030+». Размова аб асноўных вектарах інтэграцыйнага ўзаемадзеяння на перыяд да 2030 і 2045 гадоў.

Еўразійскі эканамічны форум па традыцыі ўжо прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое адбудзецца 25 мая. Гэта пасяджэнне стане юбілейным - трыццатым.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая