RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка прысудзіў Магілёўскаму абласному гісторыка-патрыятычнаму пошукаваму клубу «Віккру» прэмію «За духоўнае адраджэнне»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Па выніках 2021 года прысуджана пяць прэмій «За духоўнае адраджэнне» за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Радзімы, умацаванню духоўных каштоўнасцей і ідэй міласэрнасці.

Прэмія прысуджана грамадскаму аб’яднанню «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб “Віккру”» за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны, рэалізацыю разведвальных пошукавых праектаў «Памяць», «Дняпроўскі рубеж» і «Сожскі рубеж» на Магілёўшчыне.

БЕЛТА

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая