RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб рабоце «Магілёўхімвалакна»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з жыхарамі Магілёва выказаўся аб рабоце мясцовага прадпрыемства «Магілёўхімвалакно».

«Будзем дапамагаць, але пара ўжо і вам самім уставаць на ногі. Павінна і «хімвалакно» працаваць. Завод штучнага валакна вы знеслі, але гэта была мая каманда: будуйце там жыллё. А вось «хімвалакно» трэба закручваць як мае быць, і яны пачынаюць працаваць ужо», - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, на прадпрыемстве неабходна поўнасцю абнавіць вытворчасць, праекты ўжо ёсць. Гэта важна ў тым ліку і з пункту гледжання стварэння рабочых месцаў. «Як бы ні было цяжка, трэба ў гэтым напрамку рухацца. Я хутка буду там, - папярэдзіў Прэзідэнт прысутнае на сустрэчы кіраўніцтва прадпрыемства. - Гэта брэнд Магілёва, ад гэтага нікуды не дзенешся. Але, вядома, трэба старацца, каб вытворчасць была як мага чысцейшай».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая