RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя назначэнні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня разгледзеў кадравыя пытанні.

Прэзідэнт даў згоду на назначэнне:

Дзмітрыя Чыгіра - старшынёй Дрыбінскага райвыканкама;

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры ўзгадненні назначэнняў новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады параіў ім больш актыўна патрабаваць з падпарадкаваных выканання пастаўленых задач.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што некалькі дзён таму на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці жывёлагадоўлі ставіўся шэраг задач. Больш за тое, многія з будучых кіраўнікоў раёнаў таксама прысутнічалі на гэтым мерапрыемстве. «Тыя задачы, якія былі пастаўлены ў галіне жывёлагадоўлі, яны вам зразумелыя і вядомыя. Адзіна, папрашу вас: не «ўваходзьце ў становішча». Вы ведаеце, асабліва тыя, хто працаваў у аграрным сектары, што такое ўваходзіць у становішча. Да вас зараз прыйдуць і будуць расказваць, што тое ці іншае немагчыма», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Але, як я часта кажу, мы ж не на вайне. Мы робім у мірны час тое, што заўсёды рабілі і тое, што ўмеем рабіць. Прымусьце сваіх падначаленых гэта зрабіць», - даваў наказ кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт заўважыў, што ва ўсіх абласцях хапае тых ці іншых праблемных пытанняў, але ў павышанай увазе маюць патрэбу тры рэгіёны: «Віцебская і Гомельская вобласці, Магілёўшчына - гэта жалезны кантроль».

Аляксандр Лукашэнка таксама даў згоду на назначэнне:

Алега Корсака - генеральным дырэктарам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш».

Да гэтага часу ён працаваў першым намеснікам генеральнага дырэктара – тэхнічным дырэктарам ТАА «Амкадор-Агідэль».

Па матэрыялах БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая