RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Студнеў пра змены ў Асноўным законе краіны

Аляксандр Студнеў, старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта:

– Канстытуцыя – гэта фундамент, на якім жыве і будуецца дзяржава, дэмакратычнае грамадства. Яе змена – неабходнасць, выкліканая часам. Я ўпэўнены, што праект Канстытуцыі, прапанаваны на ўсенароднае абмеркаванне, адпавядае запатрабаванням беларускага грамадства на сучасным этапе. Навацыі, унесеныя ў Асноўны закон, будуць спрыяць захаванню сацыяльных гарантый, эканамічнаму развіццю, палітычнай стабільнасці і ўмацаванню незалежнасці нашай краіны. Акрамя таго, выразна вызначаны арыенціры і расстаўлены акцэнты на традыцыйных для чалавека каштоўнасцях – сям’я, шлюб, здароўе.

На мой погляд, вельмі важная тэма патрыятызму: захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа – гэта гарантыя будучыні нашай краіны. І толькі нам вырашаць, у якой краіне і па якіх законах мы будзем жыць.

bobrlife.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая