RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандра Міхеенка зацверджана на пасаду старшыні Касцюковіцкага райвыканкама

На 29-й пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў аднагалосна зацверджана кандыдатура Аляксандры Міхеенка на пасадзе старшыні раённага выканаўчага камітэта.

Аляксандру Мікалаеўну прадставіў дэпутацкаму корпусу, членам раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікам структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённых службаў і арганізацый старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.

«Улічваючы структуру раёна, дзе асноўны сектар эканомікі – сельская гаспадарка, тут спатрэбяцца веды чалавека, які добра разбіраецца ў гэтых пытаннях, мае выдатную вытворчую практыку ў сельгаспрадпрыемствах, дзе асноўны пасыл навацый на павышэнне эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці», – акрэсліў задачы для новага кіраўніка і актыву раёна Леанід Канстанцінавіч.

Ён таксама выказаў надзею, што землякі ў асобе кіраўнікоў і працоўных калектываў падтрымаюць пачынанні Аляксандры Мікалаеўны.

Шмат добрых слоў было сказана на адрас Аляксандры Міхеенка ад калег –тых, з кім пачынала працоўны шлях у Касцюковіцкім райвыканкаме і для каго стала настаўнікам. Як адзначалася ў выступленнях, яна зарэкамендавала сябе граматным, кампетэнтным, энергічным і дзелавым работнікам, прынцыповым і ініцыятыўным кіраўніком, здольным граматна аналізаваць праблемныя сітуацыі і арганізаваць іх рашэнне.

Адкрытым галасаваннем дэпутаты аднагалосна зацвердзілі Аляксандру Міхеенка на пасадзе старшыні райвыканкама. Кіраўнік рэгіёна ўрачыста ўручыў службовае пасведчанне і павіншаваў з уступленнем у пасаду.

Аляксандра Міхеенка нарадзілася ў горадзе Касцюковічы ў 1971 годзе. Тут вучылася ў сярэдняй школе №3. У 1994-м скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках, а ў 2013 годзе –Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У розны час яна працавала на кіруючых пасадах у Касцюковіцкім і Клімавіцкім райвыканкамах. З сакавіка 2020 года ўзначальвала Чэрыкаўскі раён.

golk.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая