Аляксандру Лукашэнку паказалі ідэальны малочнатаварны комплекс. У чым яго сакрэт?
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Бялыніцкага раёна пабываў на малочнатаварным комплексе «Лямніца» СВК «Калгас «Радзіма».
Тыдзень таму ў Салігорску кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара-нарады аб развіцці жывёлагадоўлі. Тады Прэзідэнт заявіў, што ў яго ў планах - падрабязна азнаёміцца з адкормам буйной рагатай жывёлы. У прыклад ён прывёў працу СВК «Калгас «Радзіма» ў Бялыніцкім раёне, дзе выпрацавана эфектыўная сістэма.

Сёння, наведаўшы малочнатаварны комплекс «Лямніца» гэтай гаспадаркі і азнаёміўшыся з арганізацыяй вытворчасці малака і вырошчвання цялушак, кіраўнік дзяржавы застаўся задаволены ўбачаным. «Гэта самае лепшае памяшканне для жывёлы», - падкрэсліў ён.
У чым жа сакрэт гэтага кароўніка? Будавалі яго ў гаспадарцы саматугам. Выглядае ён проста, але ў той жа час надзейна: бетонныя падлогі, металічныя канструкцыі, драўляныя сцены і шыфер на даху.


Переводчик