RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Амаль 300 цяжкіх падлеткаў сталі ўдзельнікамі адкрытага конкурсу «Арт-шанец» у Магілёве

Амаль 300 цяжкіх і тых, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, падлеткаў сталі ўдзельнікамі адкрытага гарадскога конкурсу «Арт-шанец». Пра гэта расказала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама Наталля Ігнаценка.

«Падлеткі, якія патрабуюць павышанай увагі, гатовыя дзяліцца сваімі здольнасцямі і талентамі, – адзначае Наталля Ігнаценка. – Як правіла, яны ствараюць яркія і нестандартныя нумары, якія не пакідаюць абыякавымі і чарговым разам здзіўляюць, наколькі творчыя нашы дзеці. Конкурс для іх – выдатная магчымасць праявіць сябе, накіраваць свае думкі і энергію ў патрэбнае рэчышча. Многія з падлеткаў становяцца сапраўдным адкрыццём як для педагогаў і выхавальнікаў, так і для бацькоў».

Конкурс праводзіцца ўжо другі год запар і накіраваны на творчую самарэалізацыю навучэнцаў, якія ўступілі ў канфлікт з законам або апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Яшчэ адзін важны пасыл мерапрыемства – духоўна-маральнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне непаўналетніх. Нездарма ў Год гістарычнай памяці «Арт-шанец» прайшоў пад дэвізам «Пакуль мы памятаем – мы жывём!».

Конкурс праводзіўся дыстанцыйна па некалькіх намінацыях: вакальная і харэаграфічная творчасць, вакальна-інструментальная музыка, мастацкае слова. Удзельнікі таксама стваралі відэаролікі, слайд-шоу або прэзентацыі, дэманстравалі свае ўнікальныя здольнасці ў намінацыі «Ганаруся тым, што ўмею». Пераможцаў вызначылі анлайн-галасаваннем у дзвюх узроставых катэгорыях: 10–13 і 14–18 гадоў. Найлепшымі прызнана 157 удзельнікаў. Для ўсіх дзяцей асабліва важныя заахвочванне і ўвага, адзначаюць арганізатары.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая