RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Амаль 4,8 тыс. медыкаў Магілёўскай вобласці пабывалі сёлета ў турпаездках дзякуючы прафсаюзам

У Магілёўскай вобласці амаль 4,8 тыс. медыцынскіх работнікаў пабывалі сёлета ў турыстычных паездках па прафсаюзнай лініі. Аб гэтым  паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
 
«Для медыцынскіх работнікаў рэгіёну галіновы прафсаюз арганізаваў у гэтым годзе 145 турысцка-экскурсійных мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел амаль 4,8 тыс. медыцынскіх работнікаў, - расказаў старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Віктар Суслаў. - На гэтыя мэты за 9 месяцаў з прафсаюзнага бюджэту было выдзелена больш як Br300 тыс., або на 12 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года».
 
Некалькі апошніх гадоў медработнікі рэгіёну стабільна праяўляюць цікавасць да падарожжаў па Беларусі. У прафсаюзе ўпэўнены, што такія турыстычныя паездкі садзейнічаюць знаёмству з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі краіны і згуртаванню калектыву.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая