RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Амаль дзвесце заявак на ўборку снегу паступіла ад жыхароў вобласці на гарачыя лініі БРСМ

Як расказалі ў абласным камітэце ГА «БРСМ», са снежня мінулага года ва ўсіх тэрытарыяльных камітэтах саюза моладзі працуюць моладзевыя гарачыя лініі па ўборцы снегу. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, адзінока пражываючыя пажылыя людзі, інваліды і іншыя грамадзяне, якія маюць патрэбу, могуць пакінуць заяўку на расчыстку снегу, а валанцёры руху «Добрае сэрца», удзельнікі МААП, актыў БРСМ акажуць ім дапамогу ў вырашэнні гэтага пытання.

«Толькі са студзеня па першую дэкаду лютага бягучага года ад жыхароў вобласці паступіла 198 заявак, – назвалі лічбы ў абкаме БРСМ. – Для іх выканання было задзейнічана больш за 600 валанцёраў. Найбольшая колькасць званкоў прыпала на 17–21 студзеня і 31 студзеня – 4 лютага – перыяды, калі на нашу краіну абрынуліся багатыя снегапады».

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая