Аматарам лясных дароў з Асіповіцкага і Круглянскага раёнаў 22 ліпеня спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Каля 6 гадзін раніцы 37-гадовая жыхарка Ялізава Асіповіцкага раёна і яе 12-гадовы сын адправіліся ў лес у чарніцы і заблукалі. Праз 2 гадзіны пошукаў сям’я была знойдзена на адлегласці каля 3 км ад пасёлка. У шпіталізацыі жанчына і хлопчык не мелі патрэбы.
Прыкладна ў гэты ж час круглянскія ратавальнікі шукалі ў масіве каля в. Круча 29-гадовую мясцовую жыхарку, якая адправілася ў грыбы. Балазе і гэтыя пошукі ўвянчаліся поспехам: жанчына выйшла з лесу на гукі пажарнага аўтамабіля.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 10:24
За што Чавусы ўдастоены вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»
25.04.2024 - 11:00
Што вырошчваюць на пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС землях аграрыі Касцюковіцкага раёна