RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка: наша задача - спрацаваць якасна

Уборачная кампанія ідзе сваёй чаргой. І сёння наша задача - спрацаваць якасна. Такой думкай з журналістамі падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка пасля селектарнай нарады з удзелам кіраўніка дзяржавы.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта, шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, упаўнаважаныя кіраўніка дзяржавы ў абласцях і горадзе Мінску, кіраўнікі аблвыканкамаў і ўсіх раёнаў краіны. Асноўныя пытанні - ход сёлетняй уборачнай кампаніі і пераадоленне наступстваў стыхіі, якая закранула шэраг рэгіёнаў краіны.

«У гэтым годзе ўборку мы пачалі раней, недзе на дзён 7-10 па розных раёнах, - адзначыў Анатоль Міхайлавіч. - Нагрузка на камбайн складае 330 гектар. Мы гэта ведаем, і для яе зніжэння ў рэгіёне створаны сельскагаспадарчыя атрады, якія працуюць ужо ў паўднёвых раёнах і, па меры паспявання хлеба, будуць перамяшчацца ў паўночныя раёны. Я думаю, уборку мы правядзем у аптымальныя тэрміны. Людзі настроеныя на працу, аплата, харчаванне, спецвопратка, тэхніка бяспекі, пажарная бяспека - гэтыя ўсе моманты ўлічаныя і адпрацаваныя».

Сёлета з-за спякотнага надвор'я крыху зрушыліся агранамічныя тэрміны, і ў вобласці адначасова ідзе ўборка збожжавых і нарыхтоўка кармоў. Але, як адзначыў Анатоль Ісачанка, такая накладка сельскагаспадарчых працэсаў не палохае аграрыяў.

«Мы не першы год працуем такіх умовах. Цяпер адначасова ідзе ўборка збожжавых, нарыхтоўка кармоў, прыступілі да цераблення лёну, трэба салому ўбіраць, трэба араць, трэба ўжо ў прынцыпе з 5-10 жніўня прыступаць да сяўбы азімага рапсу, а затым і азімага ячменю, - гаворыць старшыня аблвыканкама. - Мы гэтыя ўсе моманты разумеем і размяркоўваем працоўныя рэсурсы так, каб усё зрабіць у аптымальныя тэрміны. Мы прыцягнулі нават гараджан з прадпрыемстваў, і я хачу выказаць ім словы падзякі за аказанне дапамогі. Але думаю, што мы яшчэ звернемся да іх, каб сабраць ураджай своечасова. Дзякуючы прэзідэнту і ўраду вырашаны пытанні матэрыяльнага забеспячэння. Таму сёння наша задача - спрацаваць. І спрацаваць якасна!» - падкрэсліў губернатар.

mogilevnews.by, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая