RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка: неабходныя рэсурсы ёсць, разам з насельніцтвам пераадолеем наступствы стыхіі

Неабходныя рэсурсы ў нас ёсць, сумесна з насельніцтвам пераадолеем наступствы стыхіі. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка па выніках селектарнай нарады ў кіраўніка дзяржавы.

«Мы прадметна працуем па ліквідацыі наступстваў стыхіі, усе існуючыя пытанні і моманты ведаем і вырашаем, - падкрэсліў Анатоль Ісачанка. - Водазабеспячэнне і электраэнергія адноўлены ва ўсіх населеных пунктах. Ёсць кропкавыя заяўкі і звароты, з імі працуюць - спецыялісты выязджаюць і ўстараняюць. Усе дарогі ў нас ачышчаны, цяпер працуем па лесапалосах. Наступны напрамак - грамадзянскія могілкі, якіх у нас 159. Там таксама ёсць праблематыка - дрэвы, агароджы. Па гэтым напрамку работа вядзецца».

Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што па ўсіх пытаннях, звязаных з дапамогай у ліквідацыі наступстваў стыхіі, насельніцтва павінна звяртацца ў сельскія Саветы і на гарачыя лініі.

«Асобны напрамак - будынкі і збудаванні, дзе адбылося разбурэнне пасля разгулу стыхіі, - прадоўжыў Анатоль Ісачанка. - Мы таксама там ліквідуем наступствы. Правялі ўжо работы на 53 працэнтах пацярпелых ад непагоды будынкаў прадпрыемстваў. Што датычыцца прыватных домаўладанняў, зноў жа трэба звяртацца на гарачую лінію. Па гэтых выпадках выязджаюць нашы страхавыя агенты, ацэньваюць ступень урону: там, дзе ёсць добраахвотная страхоўка, 100 працэнтаў будзе аплачваць страхавое таварыства».

«Усе неабходныя рэсурсы ў нас ёсць, таму сумесна з насельніцтвам мы пераадолеем наступствы стыхіі, - падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. - Але я таксама хацеў звярнуцца да насельніцтва, якое па магчымасці павінна аказаць дапамогу ў ліквідацыі наступстваў стыхіі. Там, дзе ёсць складаныя моманты, вядома, будзем ліквідаваць мы - мясцовыя органы ўлады».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая