Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка павіншаваў Віялету Бардзілоўскую і Яўгена Залатога, якія заваявалі сярэбраныя медалі на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

«Вы вытрымалі сапраўдную бітву характараў, годна прадставілі Магілёўскую вобласць і ўсю краіну. Вы паказалі ўсяму свету сілу волі, майстэрства і імкненне да перамогі беларускіх спартсменаў», - падкрэсліў губернатар.

«Асобныя словы падзякі Вашым настаўнікам, родным і блізкім, якія падтрымлівалі Вас усе гады напружаных трэніровак. Няхай паспяховы выступ на Гульнях у Парыжы стане для Вас трамплінам да новых дасягненняў, перамог і рэкордаў!» - гаворыцца ў віншаванні.

Анатоль Ісачанка пажадаў спартсменам здароўя, дабрабыту і далейшых спартыўных поспехаў.

Рэд.