Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы. Ушанаванне адбылося сёння ў Музеі Славы Магілёўшчыны. Традыцыйна ўзнагарод удастоены самыя таленавітыя, працавітыя, неабыякавыя маладыя супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый нашага краю.
Як адзначыў Анатоль Ісачанка, вітаючы ўдзельнікаў урачыстасці, гэта тыя, хто сваімі ведамі, энтузіязмам і актыўнасцю фарміруе будучыню не толькі маладзёжнага асяроддзя, але і ўсёй краіны.
«Прысуджэнне прэміі - гэта прызнанне грамадствам і дзяржавай вашага ўнёску ва ўмацаванне патэнцыялу роднай Магілёўшчыны. Прыемна, што такія маладыя хлопцы ёсць ва ўсіх сферах нашага жыцця. Кожны з вас прайшоў пэўны шлях, каб атрымаць гэтую ўзнагароду. Вашы поспехі – гэта вынік упартай працы – вашай, вашых родных і блізкіх, педагогаў і настаўнікаў. Але вы павінны разумець, што гэта ўсяго толькі старт для таго, каб у далейшым, вы змаглі даказаць, што з'яўляецеся сапраўднымі патрыётамі і грамадзянамі сваёй краіны, у якой вам пашчасціла нарадзіцца.
Шануеце сваю Радзіму, служыце ёй шчыра і дакладна. Стаўце перад сабой смелыя мэты і ўпарта іх дамагайцеся. Ніколі не пасуйце перад цяжкасцямі і не бойцеся памыліцца. Не забывайце народную мудрасць: дарогу можа здужаць толькі ідучы», - даў наказ ён.
Анатоль Ісачанка таксама павіншаваў усіх з Днём народнага адзінства: «Гэта маладое свята, але яно важнае для дзяржавы, яно ўжо трывала ўвайшло ў наша жыццё. І на мой погляд, на фоне таго, што адбываецца ў свеце, гэтае свята гаворыць аб тым, што мы павінны быць адзіныя. Ён падкрэслівае, што хаця мы абсалютна розныя па веравызнанні, прафесіі, узросце, менталітэце, але мы адзіныя. Адзіны ў тым, што любім сваю Радзіму, жывем у Рэспубліцы Беларусь, стараемся зрабіць яе лепшай і прыгажэйшай.
І сёння, уручаючы спецыяльную прэмію Магілёўскага выканкама ў сацыяльнай сферы нашым маладым хлопцам, мы бачым, якія яны мэтанакіраваныя. Яны жадаюць тварыць, яны жадаюць рабіць і для гэтага ў іх усё неабходнае ёсць. Ёсць спакойная краіна, мірнае неба, ёсць магчымасці, адчынены ўсе дзверы, дзяржава дапамагае па ўсіх напрамках. Працуйце, адважвайцеся. Таму гэтае свята сімвалізуе ўсіх нас і што разам мы можам вельмі шмат».
Лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы сёлета сталі 40 чалавек у намінацыях - адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт і турызм, грамадска-палітычная дзейнасць, сродкі масавай інфармацыі, сацыяльная абарона насельніцтва, культура і мастацтва.
Так, эмоцыямі пасля атрымання ўзнагароды падзяліўся навучэнец Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенка» Кірыл Холдоба: «Напэўна, у кожнага чалавека ёсць жаданне паступова спасцігаць нешта новае. І ў нашай краіне створаны для гэтага шыкоўныя ўмовы. Напрыклад, я з'яўляўся ўдзельнікам праекту «Цягнік памяці», дзе змог пагутарыць з маімі аднагодкамі з іншых краін. У нашых ВНУ вучацца замежныя грамадзяне і яны таксама перадаюць сваю культуру, розныя свае асаблівасці. Вядома ж, цікава паслухаць чым, да прыкладу, мы адрозніваемся ад кагосьці іншага, якія ў каго асаблівасці, у адказ расказаць пра сваю краіну.
Яшчэ чатыры гады таму я для сябе дакладна вырашыў, што хачу стаць абаронцам сваёй Радзімы. І для мяне гэта, у першую чаргу, вядома ж, мой дом і, як здаўна прынята, усе мужчыны абараняюць свой дом, абараняюць сваю сям'ю і сваю краіну. Сваю будучыню я бачу ў служэнні Айчыне. Для сябе я абраў ваенную акадэмію, авіяцыйны факультэт. І я ганаруся тым, што спасцігаю менавіта гэтую прафесію.
Наша Беларусь для мяне родная і, самае галоўнае, што ў ёй можа зачапіць любога чалавека, гэта наш спакой. Хоць, вядома, зямля палае ў войнах. Але ў нас не вядзецца ніякіх баявых дзеянняў, у нас мірна і спакойна. Наша кіраўніцтва прыкладае для гэтага ўсе намаганні, зараз ужо і я, прыняўшы ваенную прысягу, уношу свой уклад. У нас ёсць магчымасці развівацца, трэба толькі хацець, імкнуцца, працаваць. Абсалютна кожны беларус робіць свой унёсак у развіццё нашай краіны, ён вырашае лёс нашай Беларусі і ад таго, як мы будзем выконваць сваю працу, як будзем ставіцца да абароны дзяржавы, да розных іншых відаў дзейнасці, залежыць нашая агульная будучыня. Я лічу, што нашая Беларусь і праз дзесяць, і праз дваццаць, і праз трыццаць гадоў будзе ўсё такой жа спакойнай краінай без войнаў. У нас сапраўды гэтак жа ўсё будзе добра. І мы будзем усё лепш і лепш, яшчэ мацней і лепш у будучыні».
Таксама ўзнагароду ў гэты дзень атрымала спецыяліст аддзела лічбавай адукацыі інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Ліяна Шустава. Дзяўчына адзначыла, што ў Дзень народнага адзінства атрымаць узнагароду ўдвая адказна і прыемна: «Для мяне гэтае свята вельмі важнае. Ён нясе адмысловую гістарычную каштоўнасць, калі наш народ аб'яднаўся і стаў адзіны. З таго часу мы разам і гэта вельмі важна для таго, каб жыць, разьвівацца, гадаваць дзяцей у незалежнай дзяржаве. Сёння ў такі важны дзень мы атрымалі спецыяльную прэмію аблвыканкама і гэта сведчыць аб тым, што ў нашай дзяржаве створаны ўсе ўмовы для развіцця моладзі. Гэта не толькі наша праца, але яшчэ і граматная падтрымка нашага кіраўніцтва. Таму мы гатовы працаваць, тварыць на карысць нашай дзяржавы, каб усё было ў нашых дзяцей і ў нашага насельніцтва.
Вельмі важна, што мы сёння можам развівацца не толькі ў прафесійнай сферы, але і ў грамадскай дзейнасці. І атрымліваць за гэта ўзнагароды. Гэта вельмі прыемна, вельмі каштоўна. Наша дзяржава мэтанакіравана развіваецца, робіцца ўсё не толькі для моладзі, як мы сёння ўжо гаварылі, але і, у прынцыпе, для ўсіх катэгорый насельніцтва. І хоць Дзень народнага адзінства мае фундамент гістарычны, але ў той жа час - гэта наша сучаснасць і наша будучыня. І вельмі важна, каб кожны беларус разумеў значнасць такога важнага для нас свята».
Сярод узнагароджаных у гэты дзень былі таксама ўдзельнікі міжнароднага маладзёжнага патрыятычнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы». Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта за рэалізацыю праекта ў 2025 годзе адзначаны: вадзіцелі Магілёўскага філіяла Аўтобусны парк № 1 ААТ «Магілёўаблаўтатранс» Марыя Невіданава, Анастасія Салановіч і Юрый Рудноў, фельчар выязной брыгады Магілёўскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Арцём Міхалькоў, выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Ярашук.
Пасля завяршэння цырымоніі лаўрэаты і ўзнагароджаныя наведалі выставачныя экспазіцыі музея.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:40
08.10.2025 - 11:53
Прымор'е сустракае беларускіх гасцей. Ва Уладзівастоку стартавалі Дні Рэспублікі Беларусь
04.10.2025 - 14:21