RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка: уся радасць жыцця змяшчаецца ва ўсмешцы дзіцяці

У Магілёве прайшло абласное дабрачыннае дзіцячае свята з удзелам старшыні аблвыканкама.

Шчаслівыя ўсмешкі і забіяцкі дзіцячы смех напоўніў сёння Палац культуры вобласці, які сабраў больш за 600 хлапчукоў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю.

Запрашэнне на абласную дабрачынную ёлку атрымалі школьнікі, якія праявілі сябе ў вучобе, спорце, творчасці, а таксама дзеці са шматдзетных сем’яў і дзеці-сіроты. Усіх іх З Новым годам павіншаваў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка.

– Мне прыемна быць разам з вамі на гэтым казачным свяце і радасна бачыць на вашых тварах усмешкі і шчасце, – сказаў Анатоль Ісачанка. – У нас, у дарослых, нямала падстаў вамі ганарыцца. Вы паспяхова ўдзельнічаеце ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, спаборніцтвах, алімпіядах. Вы вырастаеце разумнымі і добрымі. Вам, дарагія дзеці, пашанцавала нарадзіцца і жыць у нашай цудоўнай Беларусі. У вас і вашых аднагодкаў ёсць усе магчымасці атрымаць добрую адукацыю, займацца творчасцю, спортам, рэалізоўваць свае таленты. У нас мірная, спакойная краіна. Краіна, у якой кожны з вас можа быць трошкі чараўніком. Трэба толькі рупліва вучыцца, слухаць старэйшых, любіць сваіх блізкіх, сваю Радзіму і тады ўсе вашы мары абавязкова спраўдзяцца. Верце ў сябе і свае сілы. Мае юныя сябры, да Новага года застаюцца лічаныя дні – гэта час, калі нам з вамі больш, чым звычайна, хочацца цудаў. Я жадаю выканання ўсіх вашых жаданняў, каб ваша дарога ў жыццё была шырокай, светлай і шчаслівай. Вясёлых канікул і з Новым годам!

І дзеці, і дарослыя, якія разам з імі прыйшлі на галоўную ёлку вобласці, акунуліся ў па-сапраўднаму чароўную і святочную атмасферу.

Сённяшні дзень стаў для дзяцей адным з самых запамінальных і цікавых. Бо пабываць на мерапрыемстве такога высокага ўзроўню і атрымаць падарунак ад кіраўніка вобласці мараць многія дзеці.

– Свята цудоўнае, мне тут вельмі падабаецца, – дзеліцца ўражаннямі трынаццацігадовая Насця Субач. – Вакол усё вельмі прыгожа, шмат дзяцей, вакол казачныя персанажы, падарункі, песні, танцы. Гэта так выдатна!

mogilevnews.byСБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая