Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўзгадніў сёння назначэнне шэрагу кіруючых кадраў у рэгіёне. Удзел у рабочым пасяджэнні прыняў таксама памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснікі старшыні аблвыканкама і кіраўнікі структурных падраздзяленняў, старшыні гаррайвыканкамаў.
Так, на пасаду першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама прадстаўлена кандыдатура Аляксандра Каўраніна, на пасаду дырэктара камунальнага унітарнага прадпрыемства «Жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне Ленінскага раёна горада Бабруйска» - Уладзіміра Арэха, на пасаду старшыні савета структуры «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь» - Сяргея Дзьячкова.
З будучымі кіраўнікамі губернатар папярэдне правёў размову: заслухаў рэкамендацыі, пацікавіўся мэтамі, акрэсліў аб'ём працы і паставіў задачы. Усе кандыдатуры па выніку адобраны.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні