Анлайн-акцыя «Песня Перамогі» стартуе ў Магілёве
03.05.2021 - 11:56
Анлайн-акцыя «Песня Перамогі» стартуе ў Магілёве сёння. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.
Для таго каб стаць удзельнікам акцыі, неабходна запісаць відэаролік з выкананнем песні «Дзень Перамогі» (музыка Д. Тухманава, словы В. Харытонава) і даслаць яго на электронную пошту molod_gorod@mail.ru. Таксама можна апублікаваць ролік у асабістых акаўнтах у сацыяльных сетках з хэштэгамі #ПесніПерамогі, #БеларусьПамятае, #КветкіВялікайПерамогі.
«Да ўдзелу ў акцыі дапускаюцца ролікі з выкананнем усёй песні ці яе часткі. На відэа могуць прысутнічаць як сольныя выканаўцы, так і калектывы. Удзельнікамі акцыі могуць стаць усе жадаючыя», – адзначылі арганізатары.
Акцыя будзе працягвацца да 9 мая.
Переводчик