RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анлайн-апытванне па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння праводзіць Магілёўскі абласны ЦГЭіГЗ

Анлайн-апытванне па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння праводзіць Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Пра гэта паведамілі ва ўстанове аховы здароўя.

Удзельніку прапануюць адказаць на тры простыя пытанні: «Ціпаліце Вы?»,«Як вы ставіцеся да курэння навакольных у грамадскіх месцах?», «Якія меры па абмежаванні сябе ад тытунёвага дыму Вы прымаеце?»

Вывучэнне меркавання насельніцтва з’яўляецца часткай рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню». Сёлета яна праходзіць з 31 мая па 21 чэрвеня.

Спажыванне тытуню, паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, – адна з самых значных пагроз для здароўя чалавека, якая забірае штогод каля 7 млн. жыццяў.

Паводле звестак абласнога сацыялагічнага даследавання, праведзенага спецыялістамі УАЗ «МАЦГЭіГЗ», у Магілёўскай вобласці паліць 29,2% дарослага насельніцтва: 41,1% мужчын і 17,8% жанчын. Найбольшая колькасць курцоў засяроджана ва ўзроставай групе 41–50 гадоў (33,9%). Радзей за астатніх паліць моладзь ва ўзросце 20–30 гадоў (25,8%) і пажылыя людзі, старэйшыя за 70 гадоў (24,9%).

Прайсці анлайн-апытванне можна тут

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая