Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр сумесна з рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй «Беларуская алімпійская акадэмія» аб’яўляе аб запуску анлайн-лагера «Спартыўнае валанцёрства і алімпійская адукацыя». Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі.
У дні восеньскіх школьных канікул з 2 па 6 лістапада хлопцы і дзяўчаты з усёй краіны могуць прыняць удзел у анлайн-сустрэчах і занятках па азнаямленні са спартыўным напрамкам валанцёрства і прасоўванні алімпійскіх каштоўнасцяў.
Дзень у лагеры будзе пачынацца з відэакомплексу ранішняй зарадкі, які кожную раніцу важатыя будуць адпраўляць дзецям у групу ў месенджары. «Затым у 11.00 удзельнікі лагера будуць падключацца па спасылцы на інтэрактыўныя заняткі, а пасля гэтага выконваць заданні, якія будуць даваць валанцёры-важатыя на дзень. У 15.00 дзяцей чакае яшчэ адно падключэнне – ужо на творчыя майстар-класы», – расказалі ў ведамстве.
Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і падлеткі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Удзел у лагеры бясплатны, неабходна толькі запоўніць заяўку да 30 кастрычніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза