RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аперацыя «Баграціён»: архіўныя кадры вызвалення Беларусі летам 1944-га. Магілёў

Магілёў вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў войскі 2-га Беларускага фронту 28 чэрвеня 1944 года пасля прарыву абароны суперніка па рэках Проня, Бася і Днепр падчас Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» - адной з найбуйнейшых ваенных аперацый Вялікай Айчыннай вайны.

Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён», якая прывяла да вызвалення ўсёй тэрыторыі Беларусі летам 1944 года, працягвалася 68 сутак - з 23 чэрвеня па 29 ліпеня 1944 года, і не мела роўных па прасторавым размаху і аператыўна-стратэгічных выніках. Яе мэтай быў разгром групы войскаў «Цэнтр» і вызваленне Беларусі. І гэтая мэта была дасягнута поўнасцю.

Вынікі аперацыі «Баграціён» уражваюць. 1-ы Прыбалтыйскі, 3, 2 і 1-й Беларускія франты ў перыяд з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года, разгарнуўшы наступленне ў паласе шырынёй да 1100 км і на глыбіню да 600 км, завяршылі поўнае вызваленне БССР, большай часткі Літвы, часткі Латвіі і Ўкраіны, перанеслі баявыя дзеянні на тэрыторыю Польшчы і выйшлі да межаў Усходняй Прусіі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая