RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў прагучыць 30 мая

Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў прагучыць 30 мая, 2018/2019 навучальны год завершыцца 31 мая. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі.

Здаваць экзамены школьнікам трэба будзе з 1 па 8 чэрвеня, а выпускныя вечары Мінадукацыі рэкамендуе правесці 8-9 чэрвеня.

Акрамя таго, у Мінадукацыі расказалі пра графік школьных канікул у 2019/2020 навучальным годзе. Так, асеннія прадоўжацца 9 дзён з 1 па 9 лістапада 2019 года, зімовыя - 17 дзён (з 26 снежня 2019 года па 11 студзеня 2020 года). Вясеннія канікулы будуць самымі кароткімі - шэсць дзён (з 30 сакавіка па 4 красавіка 2020 года). Летнія пачнуцца 1 чэрвеня і завершацца 31 жніўня. Школьнікам трэба будзе адпачываць 92 дні, выпускнікам дзявятых класаў крыху менш. У іх канікулы пачнуцца 11 чэрвеня.

Вучням першых і другіх класаў у трэцяй чвэрці прадаставяць дадатковы тыдзень зімовых канікул - з 17 лютага па 23 лютага 2020 года.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая