RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Арганізацыі Магілёўскай вобласці занясуць на Рэспубліканскую дошку Гонару

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №158 «Аб занясенні на рэспубліканскую Дошку гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2016–2020 гады і за 2020 год». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам вызначаны рэгіёны і арганізацыі,удастоеныя занясення на рэспубліканскую дошку гонару за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Сярод тых, хто ўдастоены прызнання, ёсць і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Так, сярод арганізацый прамысловасці адзначана ААТ «МАЖЭЛІТ», сярод арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі – Бялыніцкі СВК «Калгас “Радзіма”»і ААТ «Цішоўка». У ліку найлепшых арганізацый аховы здароўя –Магілёўская бальніца №1 і Бабруйская Цэнтральная бальніца. Таксама сярод арганізацый сацыяльнага абслугоўвання адзначаны Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Занясенне на рэспубліканскую Дошку гонару –грамадскае прызнанне важкага ўкладу грамадзян і калектываў прадпрыемстваў у развіццё і дабрабыт краіны.

Афіцыйнае адкрыццё абноўленай рэспубліканскай Дошкі гонару пройдзе напярэдадні свята Працы.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая