Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Кіраўнік рэгіёна разгледзеў прыватныя звароты заяўнікаў, якія пры дэталёвым аналізе набывалі рэзанансна-грамадскі характар.
Напрыклад, фермера з Круглянскага раёна Алега Башарава хвалявала зямельнае пытанне. Яго гаспадарка «Агеньчык», якая спецыялізуецца на авечкагадоўлі, мае ўсяго 50 га зямлі. Між тым колькасць авечак ўжо дасягнула 500 галоў. У найбліжэйшы час мяркуецца значнае павелічэнне пагалоўя за кошт маладняку. Натуральна, патрабуюцца новыя шматгектарныя плошчы для пашырэння кармавой базы. Але пытанне з іх вылучэннем зацягнулася: па суседстве з прыватнай гаспадаркай размешчана малочна-таварная ферма калектыўнай сельскагаспадарчай арганізацыі. І ў яе, вядома, свае інтарэсы на зямлю. З улікам перспектыўнасці і значнасці развіцця авечкагадоўчай галіны ў рэспубліцы заяўніку былі прапанаваны ўзаемапрымальныя для зацікаўленых бакоў варыянты вырашэння праблемы.
Аргументаваныя адказы непасрэдна падчас прыёму былі дадзены і іншым заяўнікам, іх звароты ўзяты на кантроль.
Па матэрыяле mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2024 - 09:06
Прафсаюз дабіўся аднаўлення незаконна звольненага работніка ЖКГ Магілёўскай вобласці
17.04.2024 - 17:56
17.04.2024 - 15:56
Мінадукацыі: пул заявак для жадаючых паступіць у ВНУ па мэтавым накіраванні зацвердзяць да 1 мая
17.04.2024 - 13:59
Выязны асабісты прыём правядзе ў Магілёўскім аблвыканкаме Андрэй Рыбакоў
17.04.2024 - 11:42
З якімі прапановамі ідуць на Усебеларускі народны сход выбраныя дэлегаты