Асабісты прыём грамадзян правёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. З праблемнымі пытаннямі да кіраўніка Прыдняпроўскага краю звярнулася дзевяць жыхароў рэгіёна.
Так, сям’ю магілёўцаў, якія пражываюць па вуліцы М. Лук’янава, турбавала адсутнасць у іх нядаўна збудаваным прыватным доме вады. Яшчэ ў мінулым годзе новабудоўля была прынята ў эксплуатацыю, але да гэтага часу яна застаецца без цэнтралізаванага водазабеспячэння.
Як высветлілася, з падобнымі праблемамі сутыкаюцца ў гэтым мікрараёне і іншыя жыхары-навасёлы. Тэрыторыя толькі ўладкоўваецца, перш за ўсё, у плане пракладкі розных камунікацый. У найбліжэйшай перспектыве рамонтныя работы закрануць і тутэйшую дарогу. Што тычыцца цэнтралізаванага водазабеспячэння, то яго абноўленыя камунікацыі задзейнічаюцца ў мікрараёне ўжо цяперашняй восенню. Таксама як і сетка электраэнергетыкі.
Усе звароты, якія паступілі падчас прыёму грамадзян, былі ўзяты на кантроль.
Па матэрыяле mogilevnews.by
Переводчик