RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Астанкі чырвонаармейцаў перапахавалі у Чавускім раёне

Цырымонія перапахавання астанкаў загінулых на чавускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны чырвонаармейцаў, знойдзеных падчас беларуска-расійскай пошукавай экспедыцыі, прайшла 18 жніўня на брацкім пахаванні ў вёсцы Самулкі.

Удзельнікі мемарыяльнага мерапрыемства прайшлі да месца правядзення пахавання ў калоне аўтамабіляў з беларускай дзяржаўнай сімволікай. Аўтапрабег называўся «За мірную Беларусь».

У мітынгу прынялі ўдзел старшыня Чавускага райвыканкама Эдуард Герасіменка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Мацюлін, кіраўнік прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі Андрэй Дудкін, яго намеснік Галіна Вазняк, першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Саксонаў, члены ваенна-патрыятычнага клуба «Рассвет» з горада Арзамас пад кіраўніцтвам Яўгена Каласуніна, пошукавікі чавускай групы «Братэрства», прадстаўнік 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Яўген Каралёў, прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый Чавускага раёна, мясцовыя жыхары.

Рэд., фота Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая