Асвячэнне храма на Буйніцкім полі адбудзецца 22 снежня
03.12.2019 - 13:52
Асвячэнне новага храма ў гонар Раства Іаана Хрысціцеля, пабудаванага на Буйніцкім полі, адбудзецца 22 снежня.
Чын Вялікага асвячэння і Боскую Літургію адслужыць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Храм у гонар Раства Іаана Хрысціцеля пачалі будаваць у жніўні 2017 года. Ён узводзіўся на сродкі Беларускай Праваслаўнай Царквы і вернікаў на самым краі мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле», бліжэй да жылога масіва аграгарадка Буйнічы. У храме-помніку ў гонар тых, хто аддаў жыццё за веру, Айчыну і народ, будуць пастаянна здзяйсняцца малітвы аб супакаенні загінулых воінаў.
Переводчик