RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік выратаваў 7 чалавек у Асіповічах

Анёлам-ахоўнікам шматдзетнай сям’і з Асіповічаў стаў аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Сёння каля 6 гадзін раніцы 6-гадовага Мікіту, які пражывае з бацькамі і 4-ма малалетнімі братамі і сёстрамі (2013, 2016, 2017 і 2020 г. н.) у двухпакаёвай кватэры дзевяціпавярховага жылога дома па зав. Чарняхоўскага, разбудзіў гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Хлопчык разбудзіў бацькоў, і сям’я неадкладна эвакуіравалася з вогненнага капкана. Эвакуацыя спатрэбілася і дваім жыхарам вышэйшых паверхаў. У выніку пажару пашкоджана маёмасць у пакоі, закураны сцены і столь у кватэры. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

«Страшна ўявіць наступствы гэтага пажару, калі б у кватэры адсутнічаў пажарны апавяшчальнік, – адзначыла Вольга Нехарошых, –бо, калі чалавек спіць, ён не адчувае пах дыму і лёгка становіцца ахвярай агню».

Сёлета дзякуючы АПА ў Беларусі выратавана 39 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей. У Магілёўскай вобласці на рахунку выратавання АПА– 13 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей.

«Вельмі важна правільна выбраць месца ўстаноўкі апавяшчальніка, – патлумачыла суразмоўца. – Аптымальная кропка – у цэнтральнай частцы столі з невялікім змяшчэннем у бок акна ці дзвярэй, дзе адбываецца рух паветраных патокаў. Многіх цікавіць, як спыніць гучанне, калі АПА спрацаваў не ад пажару. Для гэтага неабходна выветрыць памяшканне або на працягу некалькіх секунд прапыласосіць АПА, не здымаючы са столі».

У працэсе эксплуатацыі АПА неабходна ажыццяўляць яго тэхнічнае абслугоўванне, якое заключаецца ў ачыстцы аптычнай сістэмы апавяшчальніка пры дапамозе фена ў халодным рэжыме на максімальнай магутнасці. Не разбіраючы апавяшчальнік, струмень паветра накіруйце на ахоўную сетку аптычнага элемента. Перыядычнасць чысткі – не радзей за адзін раз на год і пры кожнай ілжывай спрацоўцы. Таксама неабходна рэгулярна мяняць элемент сілкавання – «крону». Пра тое, што прыйшоў час гэта рабіць, апавяшчальнік паведаміць пастаяннай падачай кароткага гукавога сігналу.

Не эканомце на бяспецы – жыццё і здароўе даражэйшае!

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая