Аўтапрабег у падтрымку законнасці і правапарадку правядуць у Магілёве 14 кастрычніка
13.10.2020 - 14:34
Аўтапрабег у падтрымку законнасці і правапарадку «За Беларусь!» правядуць у Магілёве 14 кастрычніка.
Удзельнікі акцыі стартуюць а 18.00 ад аўтастаянкі каля ГЦ «Е-сіці». Далей іх маршрут будзе пралягаць праз вул. Гагарына – пр-т Пушкінскі – пл. Арджанікідзэ – вул. Піянерская – пр-т Міру – вул. Якубоўскага. Завершыцца аўтапрабег на аўтастаянцы каля ГЦ «Парк Сіці».
Арганізатарам мерапрыемства выступае моладзевы ініцыятыўны рух #ямыбацька МАГІЛЁЎ.

Переводчик