RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аўтарская экскурсія і экскурсія-лекцыя: абласны музей імя П. В. Масленікава запрашае правесці выхадныя разам

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае жыхароў і гасцей горада правесці выхадныя разам.

14 жніўня (субота) 13.00–14.00. Экскурсія-лекцыя «Архітэктура Магілёва» (12+). Знаёмыя і звыклыя будынкі нашага горада адкрыюцца для вас па-новаму! Вы падрабязна азнаёміцеся з унікальнымі помнікамі свецкай архітэктуры горада, іх асаблівасцямі і гісторыяй. Нам трэба будзе звярнуцца да этапаў развіцця Магілёва, прасачыць, як гістарычныя падзеі паўплывалі на прынцыпы грамадзянскага будаўніцтва. Акрамя таго, мы разгледзім жывапісныя работы беларускіх мастакоў, прысвечаныя дадзеным помнікам архітэктуры, якія валодаюць здольнасцю звязваць і аб’ядноўваць людзей розных пакаленняў. Кошт уваходнага квітка – Br5.

15 жніўня (нядзеля) 13.00–14.00. Аўтарская экскурсія па экспазіцыі «Мужнасці загінулым – вечная памяць» (12+). Для вас раскрыюцца невядомыя раней старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод самых яскравых графічных работ Георгія Паплаўскага у экспазіцыі прадстаўлена серыя ўнікальных гістарычных і архіўных дакументаў і фатаграфій. Дзякуючы ім вы зможаце даведацца аб вышуку і пакаранні нямецкіх памагатых у пасляваенны час. Кошт уваходнага квітка – Br5.

Папярэдні запіс і даведкі па тэлефоне: 62-24-25

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая