RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Азнаёміцца з гісторыяй посуду запрашае магілёўцаў музей этнаграфіі

Выстава «Гісторыя посуду: эпоха і стыль» пачне сваю працу ў музеі этнаграфіі Магілёва 5 красавіка. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

На выставе будзе прадстаўлена больш за чатырыста сапраўдных артэфактаў ХVII – пачатку XXI стагоддзяў, якія раскрываюць гісторыю стварэння посуду, яе эвалюцыю: ад глінянага чыгуна да вытанчаных парцалянавых формаў.

«Посуд з’яўляецца адным з самых любімых аб’ектаў калекцыянавання. Такія калекцыі не толькі дазваляюць прасачыць гісторыю культуры, змену стыляў; яны прыцягваюць разнастайнасцю сваіх формаў і фарбаў, майстэрствам, прыгажосцю і арыгінальнасцю выканання. Посуд сёння служыць любому і кожнаму», – расказалі суразмоўцы.

Раздзелы экспазіцыі пазнаёмяць з цікавымі ўзорамі ганчарнага майстэрства ХVII–XX стст., рускага і заходнееўрапейскага фарфору і фаянсу сярэдзіны XIX – пачатку ХХ стст., савецкага фарфору 1930–1990‑х гг., металічнага і шклянога посуду, сталовымі прыборамі.

Юныя наведвальнікі змогуць папрацаваць мастакамі парцалянавых заводаў: размаляваць кубкі, талеркі, сподкі, збаны.

Выстава працягнецца да 29 мая.

Ред.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая