RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бабруйчанам пакажуць балет «Спячая прыгажуня»

Гастролі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбудуцца 20 сакавіка ў Бабруйску. Жыхары і госці горада ўбачаць балет у двух дзеяннях «Спячая прыгажуня».

Балетмайстар-пастаноўшчык –народная артыстка Беларусі Кацярына Фадзеева. Асістэнты балетмайстра –заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Веніямін Захараў і Жанна Лебедзева. Мастак-пастаноўшчык –Інара Асланава (г. Баку, Азербайджан).

Балет «Спячая прыгажуня» быў напісаны Пятром Чайкоўскім ў 1889 годзе на аснове аднайменнай казкі Шарля Перо. Ідэю стварэння гэтага балета прапанаваў дырэктар імператарскіх тэатраў Іван Усяволжскі, які разам з балетмайстрам Марыусам Петыпа напісаў лібрэта будучага спектакля. У аснове сюжэту –барацьба сіл дабра і зла, увасобленых двума персанажамі– феяй Бэзу і феяй Карабос, у ім апяваецца ўрачыстасць святла, любові і прыгажосці.

Балет «Спячая прыгажуня» стаў сапраўдным шэдэўрам харэаграфічнага мастацтва, яго розныя сцэнічныя версіі ідуць у многіх тэатрах усяго свету.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая