У Гомелі завяршыўся VI Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «ФАВОР» для знаўцаў асноў хрысціянскай культуры. Найлепшай знаўцай у гэтым годзе прызнана каманда «Соль зямлі» Бабруйскай епархіі. Пра гэта паведаміў сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сяргей Каравінскі.
У турніры прыняло ўдзел 13 каманд з Расіі, Украіны і Беларусі, а тэмай гульні сёлетняга сезона стала 265-годдзе з дня нараджэння святога прападобнага Серафіма Сароўскага. Юныя знаўцы змагаліся ў розных інтэлектуальных гульнях: «7х7 для эрудытаў», «Мазгавы штурм» і «Што? Дзе? Калі?». Каманда бабруйчан, у склад якой увайшлі маладыя людзі з храмаў у гонар велікамучаніка Георгія Перамаганосца і Іверскай іконы Божай Маці, усюды стала абсалютнай пераможцай турніру.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства арганізавалі экскурсію па палацава-паркавым ансамблі Румянцавых-Паскевічаў і сядзібна-паркавым комплексе ў п. Чырвоны Бераг, а таксама каманда-пераможца і зборная Беларусі, Расіі і Украіны зняліся ў аўтарскай праграме Леаніда Клімовіча «Эрудыт пяцёрка» на Гомельскім тэлебачанні.
Узнагароды пераможцам інтэлектуальных спаборніцтваў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.
Арганізатарам турніру выступіла Гомельская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з галоўным упраўленнем адукацыі Гомельскага аблвыканкама, абласным Палацам творчасці дзяцей і моладзі, клубам інтэлектуальных гульняў «Белая рысь».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза