RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бабруйчанка пра рэферэндум: «Трэба берагчы і ўмацоўваць тое лепшае, што ў нас склалася за гады незалежнасці»

Таццяна Сінькова, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзіцячай школы мастацтваў № 1 імя Я. К. Цікоцкага:

– У нашым калектыве прайшла дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. На сустрэчы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Рынейская асаблівую ўвагу надала важнасці захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей, падрабязна расказала аб новым раздзеле, прысвечаным паўнамоцтвам Усебеларускага народнага сходу. Мы ўсе разумеем, што трэба берагчы і ўмацоўваць тое лепшае, што ў нас склалася за гады незалежнасці краіны. Выдатна, што дзяржава адказна падыходзіць да захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Важна, што зараз у Асноўным законе з’явіцца яшчэ і дапаўненне аб захаванні гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Як гаворыцца, без мінулага няма будучыні, таму наша маладое пакаленне не павінна забываць пра тое, што перажылі і які ўклад у гісторыю ўнеслі іх дзяды і прадзеды. Цалкам згодна з дапаўненнем, якое тычацца падтрымкі інвалідаў і пажылых людзей. Наша сацыяльна арыентаваная дзяржава заўсёды праяўляе клопат аб гэтых людзях, каб палепшыць якасць іх жыцця. Я думаю, прапанаваныя для ўнясення ў Канстытуцыю новаўвядзенні, дазволяць зрабіць любімую Беларусь яшчэ больш моцнай, стабільнай, абароненай.

bobrlife.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая