Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь устанавіў мэтавыя параметры паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на 2019-2020 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 18 верасня 2019 года № 627.
Дакументам вызначаны задачы па забеспячэнні раўнамернага развіцця тэрыторый, скарачэнні разрыву ва ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва ў рэгіёнах за кошт паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак з колькасцю насельніцтва 80 тыс.чалавек і больш (гарады – Баранавічы, Пінск, Наваполацк, Бабруйск, раёны – Полацкі, Мазырскі, Лідскі, Барысаўскі, Маладзечанскі і Салігорскі).
Аблвыканкамам даручана забяспечыць стварэнне ўмоў і прыняцце мер для паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, указаных у дадатку.
Міністэрству эканомікі неабходна штоквартальна інфармаваць Урад аб эфектыўнасці прымаемых у рэгіёнах мер і выніках дасягнення мэтавых параметраў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:40
08.10.2025 - 11:53
Прымор'е сустракае беларускіх гасцей. Ва Уладзівастоку стартавалі Дні Рэспублікі Беларусь
04.10.2025 - 14:21